Як паведаміла выданьне «Люстэрка», 6 ліпеня ў агульнанацыянальным банку вакансіяў было 215 469 прапановаў.
У красавіку арганізацыі Беларусі шукалі 200 691 працаўніка.
Найбольш працаўнікоў патрабуюць у Менску — 59 905. У Менскай вобласьці — амаль 35,3 тысячы вакансіяў, у Берасьцейскай — 26,9 тысячы, у Віцебскай — 22,8 тысячы.
Сёлета ў студзені Аляксандар Лукашэнка заяўляў аб неабходнасьці больш актыўна залучаць у рынак працы тых, хто не працуе. Асабліва ён зьвяртаў увагу на Менск, а ў лістападзе 2024-га казаў, што ў Беларусі не павінна быць «бамжоў і дармаедаў».
У красавіку Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая прыняць 150 тысяч працаўнікоў з Пакістану, каб выправіць сытуацыю на рынку працы.
Форум