У грузінскім Батумі затрымалі двух беларусаў 20 і 24 гадоў. Іх падазраюць у незаконным набыцьці, захоўваньні і спрыяньні збыту наркотыкаў у асабліва буйным памеры, — перадае «Позірк» з спасылкай на паліцыю Грузіі.
Падчас ператрусу ў жыльлі, арандаваным беларусамі, паліцыя знайшла:
- да 3 кг какаіну;
- каля 13 тысяч таблетак экстазі;
- гераін у асабліва вялікай колькасьці.
Да таго ж пры сабе ў затрыманых былі 7 скруткаў з какаінам і экстазі, а таксама прылады для расфасоўваньня наркотыкаў.
Паліцыя мяркуе, што наркотыкі плянавалася прадаваць у начных клюбах Батумі.
Супраць юнакоў пачалі крымінальную справу. Ім пагражае да 20 гадоў пазбаўленьня волі або нават пажыцьцёвае зьняволеньне.
Форум