Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйная статыстыка: у Беларусі працягвае скарачацца колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў


Рынак у Горадні. Архіўнае фота
Рынак у Горадні. Архіўнае фота

У Беларусі за год колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў зьменшылася на 15 174 суб'екты гаспадараньня.

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў зьвесткі аб разьвіцьці малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў краіне па выніках 2024 году.

Як вынікае з статыстыкі, у 2024 годзе дзейнічалі 237 326 індывідуальных прадпрымальнікаў, што складае 94,1% да ўзроўню 2023 году, калі аналягічны паказьнік вызначаўся лічбай у 252,5 тысяч суб’ектаў гаспадараньня.

Згодна з афіцыйнай статыстыкай, летась сярэдні лік працаўнікоў арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва склаў 1 474 118 чалавек.

Удзельная вага прадпрымальнікаў у эканоміцы краіны ў 2024 годзе склала 35,8%, што на 1,2 % перавысіла аналягічны паказьнік 2023 году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG