Пракуратура выявіла шматлікія парушэньні прыродаахоўнага і зямельнага заканадаўства. У часе праверак выявіліся шматлікія факты самавольнага захопу зямельных участкаў на тэрыторыі дзяржаўнага ляснога фонду для будаўніцтва паляўнічых лецішчаў, лазьняў ды іншых збудаваньняў.
Толькі на Гарадзеншчыне знайшлі 14 такіх аб’ектаў. Тэрыторыя самавольна занятых зямель на беразе азёраў перавышае 1-2 гектараў зямлі.
Падчас праверкі знайшлі месцы, дзе незаконна ў цяжкіх умовах трымалі дзікіх жывёлаў.
Разам з гэтым службовыя асобы, якія мусяць ахоўваць прыродныя рэсурсы, самі зьдзяйсьняюць злачынствы.
Толькі адзін выпадак: у Астраўцы незаконным паляваньнем займаліся егер, начальнік Астравецкай інспэкцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, дырэктар паляўнічай гаспадаркі “Азёры” і егеры паляўнічай арганізацыі “БООР”.
Усяго паводле фактаў парушэньня пракуроры склалі больш за 100 актаў пракурорскага нагляду. Дадзеныя праверкі пакуль абагульняюцца.