У Тэхасе маштабная паводка, больш за 80 ахвяраў. ФОТА

Мужчына глядзіць на дарогу, пашкоджаную моцнай раптоўнай паводкай 4 ліпеня ў штаце Тэхас, ЗША. 6 ліпеня 2025 году

У цэнтральнай частцы штату Тэхас (ЗША) працягваецца паводка, якую выклікалі моцныя залевы: за некалькі гадзін выпала месячная норма ападкаў.

Колькасьць загінулых у выніку паводкі ў Тэхасе вырасла да 82, сярод іх 28 дзяцей. Дзясяткі чалавек дагэтуль лічацца зьніклымі бязь вестак, паведамляе тэлеканал CNN.

Некаторыя з загінулых дзяцей былі ў хрысьціянскім летніку для дзяўчат Camp Mystic, які разьмяшчаўся на беразе ракі Гуадалупэ. Сама меней 10 дзяўчатак і важаты летніку ўсё яшчэ лічацца зьніклымі бязь вестак. Пошукава-выратавальныя работы працягваюцца.

4000 чалавек у выніку паводкі засталіся бяз дому, паведаміла агенцтва Reuters.

Зь берагоў выйшла рака Гуадалупэ ў штаце Тэхас, 6 ліпеня 2025 году

Для пошуку людзей залучылі авіяцыю

Сярод зьніклых бязь вестак шмат дзяцей, якія адпачывалі ў летніку

Валянтэры-ратаўнікі шукаюць зьніклых бязь вестак людзей на рацэ ў Тэхасе, 6 ліпеня 2025 году

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Тэхасе ад імклівай паводкі загінулі і зьніклі дзясяткі людзей, вада змыла хрысьціянскі летнік. ФОТА