Ціханоўская падзякавала літоўскай дзяржаве за дапамогу беларусам і прапанавала стварыць працоўную групу для вырашэньня праблем з дазволамі на жыхарства і дакумэнтамі. Міністар ўнутраных спраў Літвы пацьвердзі ў далейшую падтрымку беларусаў, паведамляе офіс Ціханоўскай, пад час гутаркі ён зазначыў, што кожны выпадак разглядаецца індывідуальна, а пры патрэбе рашэньне можна абскардзіць праз суд.
У год мяжу з Беларусьсю перасякаюць каля 1,5 мільёна разоў і для Літвы вельмі важнае пытаньне бясьпекі, — сказаў Кандровіч. І памежныя пераходы застануцца адкрытымі для пасажыраў.
Ціханоўская таксама папрасіла працягнуць тэрміны замены аўтамабільных нумароў для беларусаў.
Размова на сустрэчы прайшла на беларускай мове, якую ведае літоўскі міністар.
Часовы дазвол на жыхарства ў Літве маюць 52 287 беларусаў, гэта на 5 377 менш, чым на пачатак году, адзначае «Позірк».
Асобна ў інтэрвію LRT міністар Кандратовіч заявіў, што ў Літве спадзяюцца, што нядаўняе ўвядзеньне памежнага кантролю Польшчай пакажа, што мігрантаў ня так і шмат.
У 2023 годзе Нямеччына ўвяла праверкі на мяжы з Польшчай і Чэхіяй праз рост нелегальнай міграцыі — у тым ліку другаснай міграцыі з Латвіі і Беларусі церазь Літву і Польшчу. 8 ліпеня 2025 году Польшча зрабіла сымэтрычны крок і аднавіла часовы кантроль на сваёй мяжы зь Літвой і Нямеччынай.
Міністар унутраных спраў Літвы Ўладзіслаў Кандратовіч спадзяецца, што дзякуючы кантролю на літоўска-польскай мяжы Нямеччына пераканаецца, што рэальныя лічбы мігрантаў ня вартыя таго, каб парушаць дух шэнгенскай зоны — свабоду перамяшчэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча ўвяла часовы памежны кантроль зь Літвой і Нямеччынай. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў камянямі, бутэлькамі і кіем зь цьвікамі — Памежная ахова Польшчы