Асуджаны на 13 гадоў зьняволеньня за разбойны напад на банк 40-гадовы грамадзянін Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, колішні пасьпяховы адвакат Джордж Дырк Прынслу даў журналістам сваю ацэнку выраку Баранавіцкага раённага суду.
У Баранавічах заўтра пасьля абвешчанага 15 студзеня перапынку аднаўляюцца слуханьні па справе 40-гадовага паўднёваафрыканскага грамадзяніна Джорджа Дырка Прынслу. У сувязі з агучанымі ў судзе прэтэнзіямі падсуднага Баранавіцкі раённы суд загадаў правесьці адпаведныя расьсьледаваньні. Прынслу заявіў, што даваў паказаньні пад ціскам супрацоўнікаў беларускіх праваахоўных органаў.
Беларускія праваахоўныя органы і Інтэрпол працягваюць расьсьледаваньні ў справе затрыманага сёлета ў чэрвені паўднёваафрыканскага грамадзяніна Дырка Прынсло.
Паўднёваафрыканскія выданьні паведамляюць пра некаторыя падрабязнасьці жыцьця ў Беларусі 40-гадовага грамадзяніна ПАР Дырка Прынсло, затрыманага нядаўна…
Затрыманьне ў Беларусі колішняга адваката з Прэторыі Дырка Прынсло, які ад 2006 году знаходзіўся ў міжнародным вышуку, па-ранейшаму ў цэнтры ўвагі СМІ…
Органы аховы правапарадку Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі вітаюць дзеяньні беларускіх калегаў, якія затрымалі ў Менску крымінальнага злачынцу Дырка Прынсло.