Шосты год запар Беларусь паводле гэтага паказьніку заняла апошняе месца, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна» са спасылкай на дадзеныя Інстытуту супраць катаваньняў Dignity (Данія).
Паводле праваабаронцаў, па выніках дасьледаваньня сытуацыі ў 2024 годзе Беларусь атрымала «мінус 95,02 балы», што нават горш за паказьнік 2023 году, калі беларускі індэкс забароны катаваньняў склаў «мінус 93,83». Праваабаронцы адзначаюць, што сытуацыя ў Беларусі пагоршылася і ў параўнаньні з 2019 годам — годам першага дасьледаваньня. Тады індэкс забароны катаваньняў у Беларусі склаў «мінус 94,2», што таксама было найгоршым паказьнікам сярод шасьці краін рэгіёну АБСЭ.
Індэкс забароны катаваньняў вызначаецца для ацэнкі дзеяньняў, якія робіць ўрад краіны для забароны катаваньняў. Праваабаронцы ацэньваюць заканадаўчыя нормы супраць катаваньняў, судовы кантроль над выкананьнем гэтых нормаў, эфэктыўнасьць сыстэмы папярэджваньня катаваньняў ды іншыя захады.
Міжнародную плятформу «Грамадзянская салідарнасьць», якая змагаецца супраць катаваньняў, узначальвае Дацкі інстытут супраць катаваньняў Dignity.
Паглядзець вынікі дасьледаваньня па іншых краінах рэгіёну АБСЭ можна тут.
Форум