Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп папярэдзіў пра ўвод новых мытаў кіраўнікоў яшчэ 7 дзяржаваў, у тым ліку Японіі й Казахстану


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Дональд Трамп прыслаў папярэджаньні лідэрам 7 дзяржаваў. Ён хоча, каб яны заключылі асобныя гандлёвыя пагадненьні з ЗША.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп накіраваў афіцыйныя лісты лідэрам шэрагу краін, у якіх паведаміў аб увядзеньні новых мытаў на імпарт тавараў зь іх ад 1 жніўня 2025 году.

Копіі лістоў Дональд Трамп апублікаваў у сацыяльнай сетцы Truth Social.

Вядома, што ўжо накіраваныя лісты аб увядзеньні стаўкі:

  • 40% — для Лаосу і Мʼянмы,
  • 30% — для Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі,
  • 25% — для Японіі, Паўднёвай Карэі, Казахстану і Малайзіі.

Як паведамілі ў Белым доме, усяго такія лісты атрымаюць кіраўнікі больш як 10 дзяржаваў.

На гэты ж дзень Трамп перанясе апошні тэрмін для заключэньня гандлёвых пагадненьняў з ЗША, каб унікнуць росту мыта, паведаміла прэс-сакратарка Белага дому Кэралайн Левіт.

У апублікаваных лістах Трамп напісаў, што ЗША зацікаўленыя ў гандлі з адпаведнымі дзяржавамі, але адначасова заявіў, што цяпер гандаль ідзе на нявыгадных для ЗША ўмовах.

Памер мытных збораў, паводле Трампа, можа зьмяняцца залежна ад адносін Злучаных Штатаў з той ці іншай краінай.

Трамп ужо ня раз заяўляў пра патрэбу ўвядзеньня новых тарыфаў у гандлі. Неабходнасьць гэтага кроку ён тлумачыў адмоўным сальда гандлёвага балянсу ЗША зь іншымі краінамі, а таксама іх гандлёвай палітыкай, якую ён называў нявыгаднай для Злучаных Штатаў.

У пачатку красавіка Трамп увёў мытныя зборы ў 10% амаль для ўсіх краін сьвету, а для многіх — яшчэ і надбаўкі да гэтага базавага тарыфу. Праз тыдзень гэтае рашэньне было прыпынена да 9 ліпеня, каб матываваць краіны заключыць двухбаковыя гандлёвыя пагадненьні. На сёньня такія пагадненьні ёсьць зь Вялікай Брытаніяй і Віетнамам. Некаторыя дамоўленасьці дасягнуты таксама з Кітаем. Перамовы з Эўразьвязам працягваюцца, і, паводле крыніц Reuters, Трамп пакуль ня будзе ўводзіць мыты на экспарт з ЭЗ.

Трамп таксама пракамэнтаваў саміт BRICS у Бразыліі, прыгразіўшы ўвесьці супраць краін, што ўваходзяць у гэтае абʼяднаньне, дадатковы збор у 10%, калі яны будуць праводзіць «антыамэрыканскую» палітыку. Беларусь ёсьць дзяржавай-партнэрам BRICS.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG